Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

по́галас, -у, м. (разм.).

Погаласка, чуткі, розныя размовы.

Дайшоў і да мяне гэты п.

по́галаска, -і, ДМ -ласцы, мн. -і, -сак, ж.

Тое, што і пагалоска.

по́гань, -і, ж. (разм., пагард.).

1. Усё паганае, непрыемнае, што выклікае агіду.

2. Пра нядобрага чалавека (людзей).

Фашысцкая п.

по́гляд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Накіраванасць зроку на каго-, што-н.

Кінуць п. на каго-, што-н. (хутка паглядзець). З першага погляду або на першы п. (паводле першага ўражання). Абвесці поглядам (ацэньваючы, агледзець).

2. Выраз вачэй.

Ласкавы п.

Збянтэжаны п.

3. перан. Думка, меркаванне, пункт гледжання.

Навуковыя погляды.

Падзяляць чые-н. погляды.

На мой п. (на маю думку).