Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

по́чапка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. Дужка ў вядры з вяроўкі, дроту.

2. Вяровачка або раменьчык, прывязаныя абодвума канцамі да чаго-н. (калыскі, кашолкі і пад.).

Торба з почапкай.

|| прым. по́чапачны, -ая, -ае і по́чапкавы, -ая, -ае.

по́чут, -у, м.

У выразе: і почуту няма — нічога не чуваць (пра каго-, што-н.).

по́чырк, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Манера пісаць, характар абрысаў літар.

Каліграфічны п.

2. перан. Індывідуальная манера, характэрныя рысы.

Творчы п. масшака.

почырказна́ўства, -а, н.

Раздзел крыміналістыкі, які займаецца вывучэннем почыркаў (у 1 знач.) для вырашэння задач, што ўзнікаюць пры расследаванні і судовым разборы.

|| прым. почырказна́ўчы, -ая, -ае.