Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

по́вад¹, -а, М -дзе, мн. павады́, -о́ў м.

Прывязаная да аброці вяроўка або рэмень, на якіх водзяць каня, радзей — цяля, карову.

На повадзе ў каго-н. быць (перан., неадабр.; дзейнічаць не самастойна, па ўказцы каго-н.).

|| прым. павадо́вы, -ая, -ае.

по́вад², -у, мн. по́вады, -аў, м.

Тое, што служыць асновай, зачэпкай для чаго-н.

Для жартаўніка і п. знойдзецца.

по́вар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па прыгатаванні ежы.

Рэстаранны п.

|| ж. павары́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -ры́х.

|| прым. по́варскі, -ая, -ае.

по́відну, прысл.

Пакуль не сцямнела.

Заехаць п.