по́бач.
1. прысл. Адзін каля аднаго.
Мужчыны ішлі п.
2. прыназ. з Р. Блізка каля каго-, чаго-н., поруч з кім-, чым-н.
Ісці п. воза.
◊
Побач з (са), прыназ. з Т —
1) зусім блізка ля каго-, чаго-н.
Наша хата стаіць п. са школай;
2) адначасова, разам з чым-н.
П. са складаннем слоўніка праводзілася манаграфічнае апісанне лексікі.
по́быт, -у, М -быце, м.
1. Тое, што і быт.
2. Знаходжанне, прабыванне дзе-н.
За кароткі п. у сталіцы пра многае даведаўся.
|| прым. по́бытавы, -ая, -ае (да 1 знач.).