пот, -у, М по́це, мн. паты́, пато́ў, м.
Вадкасць, якая выдзяляецца падскурнымі залозамі.
Працаваць да поту.
Гэта справа патрабуе нямала поту (перан.: працяглай, напружанай працы). Да сёмага поту (да знямогі; разм.). Потам і кроўю здабыць што-н. (перан.: шляхам вялікіх намаганняў; высок.). Увагнаць у п. каго-н. (змардаваць напружанай працай; разм.). Шыбы пакрыліся потам (перан.: запацелі).
|| прым. по́тавы, -ая, -ае.
Потавыя залозы.
по́тарч, прысл.
1. Старчаком, у вертыкальным становішчы.
Бервяно стала п.
2. Тарчма, тварам уніз.
Ляцець п.
по́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Лямец пад сядлом ці падсядзёлкам.
|| прым. по́тнікавы, -ая, -ае.
по́тым, прысл.
Праз некаторы час, пасля; услед за кім-, чым-н.
Ідзіце вы, а я п. прыйду.
На п. пакінуць (адкласці і пад.) што-н. (каб зрабіць пасля, пазней; разм.).