по́едам, прысл.
У выразе: поедам есці каго (разм.) — бесперастанку дапякаць папрокамі, лаянкай.
по́езд, -а, М -дзе, мн. паязды́, паяздо́ў, м.
1. Тое, што і цягнік.
Прыгарадны п.
Таварны п.
2. Шэраг павозак, якія едуць адна за адной.
Санны п.
Вясельны п. (у народным вясельным абрадзе).
|| прым. паязны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).