Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

по́наж гл. панажы.

по́начы, прысл.

Ноччу.

Хадзіць п.

по́ні, нескл., м.

Конь штучна выведзенай нізкарослай пароды.

Катацца на п.

по́нча нескл., н.

Кароткі суцэльны плашч з прамавугольнага кавалка тканіны або вязаны, які надзяваецца цераз галаву.

по́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Круглы, смажаны ў тлушчы піражок.

|| прым. по́нчыкавы, -ая, -ае.