Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

по́катам, прысл.

1. Пра ляжачых: адзін каля аднаго, без асобага парадку.

Спаць п. на падлозе.

2. Коцячы (рухаць, перамяшчаць і пад.).

Грузіць бярвенне п.

по́кацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; незак. (разм.).

Лопацца, распускацца.

Покаюцца пупышкі на дрэвах.

по́кер, -а, м.

Від азартнай гульні ў карты.

|| прым. по́керны, -ая, -ае.

по́клад, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Яйцо або прадмет, падобны на яго, які кладуць там, дзе хочуць, каб несліся куры.

по́кліч, -у, мн. -ы, -аў, м.

Кліч, вокліч.

Здалёк даносіўся п. аб дапамозе.

по́крыва, -а, н.

1. Верхні слой, які пакрывае што-н.

Травяное п.

Валасяное п.

2. перан. Тое, што пакрывае, ахутвае сабой што-н.

Пад покрывам ночы.

|| прым. по́крыўны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

по́крык, -у, мн. -і, -аў, м.

Характэрны крык (жывёл, птушак).

П. савы.

по́крыўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -рывак, ж.

Кавалак матэрыялу для пакрывання чаго-н.

Цырашовая п.

по́куць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Ганаровае месца ў хаце за сталом пад абразамі.

Першы сноп жыта ставяць на п.