по́шта, -ы, ДМ -шце, ж.

1. Установа для перасылкі пісем, лёгкіх грузаў, грошай і пад., а таксама будынак, дзе яна размяшчаецца.

Работнікі пошты.

Здаць бандэроль на пошту.

2. Перасылка, дастаўка сродкамі гэтай установы.

Паслаць пісьмо па пошце.

3. Тое, што дастаўлена гэтай установай (пісьмы, пасылкі).

Разносіць пошту.

4. Такая ж установа, якая займалася адначасова рэгулярнай перавозкай пасажыраў у конных экіпажах (гіст.).

Палявая пошта

1) воінская фельд’егерская паштовая сувязь;

2) закадзіраванае найменне вайсковай часці.

|| прым. пашто́вы, -ая, -ае.

Паштовая скрынка.

П. вагон (для перавозкі пошты). Ехаць на паштовых (у мінулым: ехаць на конях, што належалі пошце).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)