Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

арле́ц, -ляцу́, м. (разм.).

Мінерал вішнёва-ружовага колеру; раданіт.

арлі́ны гл. арол.

арлі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

Самка арла.

арля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Старая гульня, сэнс якой у адгадцы: ляжа падкінутая манета гербавым малюнкам (арлом) ці процілеглым бокам (рэшкай).

арляня́ і арлянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня арла.

арма́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ма́д, ж.

Вялікая колькасць караблёў, самалётаў, танкаў якія дзейнічаюць узгоднена.

А. караблёў.

армату́ра, -ы, ж.

1. зб. Прылады і прыналежнасці якога-н. апарата, машыны і пад.

2. Сталёвы каркас жалезабетонных збудаванняў (спец.).

|| прым. армату́рны, -ая, -ае.

армату́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па збудаванні арматуры (у 2 знач.).

|| ж. армату́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. армату́ршчыцкі, -ая, -ае.

арме́ец, -ме́йца, мн.е́йцы, -ме́йцаў, м.

Ваеннаслужачы арміі (у 1 і 2 знач.).

а́рмія, -і, мн. -міі, -мій, ж.

1. Сукупнасць узброеных сіл дзяржавы.

Служыць у арміі.

Дзеючая а. (войска, якое ў час вайны знаходзіцца на фронце).

2. Сухапутныя ўзброеныя сілы ў адрозненне ад марскіх і паветраных сіл.

3. Аператыўнае вайсковае аб’яднанне з некалькіх карпусоў, дывізій аднаго або некалькіх родаў войск.

Танкавая а.

4. перан., каго. Наогул — вялікая колькасць нечым аб’яднаных людзей.

А. настаўнікаў.

А. змагароў за мір.

|| прым. арме́йскі, -ая, -ае (да 1—3 знач.).