Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

арышта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які знаходзіцца пад арыштам.

|| ж. арышта́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. арышта́нцкі, -ая, -ае.

а́рыя, -і, мн. -і, а́рый, ж.

Партыя для аднаго голасу (пераважна ў оперы, аперэце) або для аднаго інструмента, а таксама самастойная вакальная ці інструментальная п’еса.