Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

архітэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па архітэктуры; дойлід.

|| прым. архітэ́ктарскі, -ая, -ае.

архітэкто́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж. (спец.).

Будова мастацкага твора, арганічная ўзаемасувязь яго галоўных і другарадных элементаў; кампазіцыя.

А. рамана.

|| прым. архітэктані́чны, -ая, -ае.

архітэкту́ра, -ы, ж.

1. Майстэрства праектавання, пабудовы і мастацкага афармлення будынкаў; дойлідства.

А. старажытных грэкаў.

2. Стыль пабудовы.

А. дома.

3. зб. Будынкі, збудаванні.

|| прым. архітэкту́рны, -ая, -ае.

архі́ў, -хі́ва, мн.і́вы, -хі́ваў, м.

1. Установа, якая зберагае, сістэматызуе і апісвае старадаўнія дакументы, графічныя помнікі мінулага.

Здаць у а. (таксама перан.: прызнаць устарэлым, малапатрэбным).

2. Аддзел установы, дзе захоўваюцца старыя дакументы.

3. Збор рукапісаў, лістоў і пад., што маюць дачыненне да дзейнасці якой-н. установы ці асобы.

А. інстытута.

А.

Якуба Коласа.

|| прым. архі́ўны, -ая, -ае.