Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

арасі́ць, арашу́, аро́сіш, аро́сіць; арашо́ны; зак., што.

1. Апырскаць кроплямі чаго-н., увільгатніць.

Дробны дождж арасіў глебу.

2. Шляхам правядзення каналаў абвадніць, паліць.

А. палі.

|| незак. араша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. арашэ́нне, -я, н.

ара́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто гаворыць прамову, прамоўца.

2. Той, хто валодае красамоўствам, майстэрствам слова.

Сапраўдны а.

|| прым. ара́тарскі, -ая, -ае.

ара́тарстваваць, -ствую, -ствуеш, -ствуе; -ствуй; незак. (іран.).

Гаварыць з прэтэнзіяй на красамоўства.

арато́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Вялікі музычна-драматычны твор для хору, спевакоў-салістаў і аркестра.

|| прым. арато́рны, -ая, -ае і аратарыя́льны, -ая, -ае.

ара́ты, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Той, хто апрацоўвае, арэ зямлю; земляроб.

Дзе а. плача, там жняя скача (прыказка).

|| прым. ара́цкі, -ая, -ае.

ара́хіс, -у, м.

Паўднёвая травяністая алейная расліна сямейства бабовых; земляны арэх, а таксама плод гэтай расліны.

|| прым. ара́хісавы, -ая, -ае.

А. торт (з арахісам).

ара́ць, ару́, арэ́ш, арэ́; аро́м, араце́, ару́ць; ары́; ара́ны; незак., што і без дап.

Апрацоўваць зямлю плугам, сахой.

|| зак. узара́ць, -ру́, -рэ́ш, -рэ́, -ро́м, -раце́, -ру́ць; -ры́; -ра́ны.

|| наз. ара́нне, -я, н. і во́рыва, -а, н.

а́рачны гл. арка.

араша́льны, -ая, -ае.

Які служыць для арашэння, штучнага ўвільгатнення глебы.

А. канал.

арба́, -ы́, мн. а́рбы, -аў, ж.

Высокі двухколавы воз у Сярэдняй Азіі, а таксама доўгі чатырохколавы — ва Украіне, у Крыме, на Каўказе.