пустазе́лле, -я, н.
Дзікарослая расліна, якая засмечвае пасевы культурных раслін, а таксама (зб.) сукупнасць такіх раслін.
П. заглушыла бульбу.
|| прым. пустазе́льны, -ая, -ае.
пустальга́, -і́, ДМ -льзе́, мн. -тэ́льгі, -аў.
1. ж. Драпежная птушка сямейства сакаліных.
2. м. і ж. Легкадумны, пусты чалавек (разм., неадабр.).
пустаме́ля, -і, ДМ -ю, Т-ем, м.; ДМ -і, Т -яй (-яю), ж., мн. -і, -ме́ль (разм.).
Тое, што і пустаслоў.
пустаро́гі, -ая, -ае.
3 пустымі рагамі, якія ўяўляюць сабой адросткі лобных касцей, пакрытых рагавым рэчывам.
Сямейства пустарогіх (наз.: авечкі, козы, антылопы і інш.).
пустасло́віць, -о́ўлю, -о́віш, -о́віць; незак. (разм.).
Займацца пустаслоўем.
пустасло́ў, -о́ва, мн. -о́вы, -о́ваў м. (разм.).
Той, хто гаворыць пустое, нясе лухту.
пустасло́ўе, -я, н. (разм.).
Пустыя размовы, балбатня.
|| прым. пустасло́ўны, -ая, -ае.
пустата́, -ы́, ДМ -стаце́, мн. пусто́ты, пусто́т, ж.
1. гл. пусты.
2. адз. Адсутнасць імкненняў, інтарэсаў (кніжн.).
Душэўная п.
3. Пустая (у 1 знач.) прастора (спец.).
Пустоты ў ліцці.
|| прым. пусто́тны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).
пустацве́т, -у і -а, М -цве́це, м.
1. -у. Кветка без завязі, якая не дае пладоў.
2. -а, мн. -ы, -аў перан. Чалавек, які не зрабіў у жыцці нічога карыснага.
Развялося нахлебнікаў і пустацветаў.
|| прым. пустацве́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).
пустаце́лы, -ая, -ае (спец.).
Пусты ў сярэдзіне.
Пустацелая цэгла.
|| наз. пустаце́ласць, -і, ж.