Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пуск гл. пусціць.

пуска...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да пуску (гл. пусціць у 3 знач.), да прыводу ў дзеянне, у рабочы стан, напр.: пусканаладачны, пускарэгуліровачны, пускарэгулюючы.

пускавы́ гл. пусціць.

пуска́цца гл. пусціцца.

пуска́ць гл. пусціць.

пустабрэ́х, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Пра сабаку, які брэша без патрэбы.

2. перан. Пра балбатлівага чалавека, пустаслова.

пустава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́е; незак.

Пра якое-н. памяшканне: быць пустым, незанятым.

Кватэра пакуль пустуе.

пустагало́вы, -ая, -ае (разм.).

Бесталковы, неразумны.

П. чалавек.

|| наз. пустагало́васць, -і, ж.

пустазво́н, -а, мн. -ы, -аў м. (разм.).

Тое, што і пустаслоў.

пустазво́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. (разм.).

Займацца пустымі размовамі без справы.

|| наз. пустазво́нства, -а, н.