Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пурга́, -і, ДМ -рзе́, мн. пу́ргі, -аў, ж.

Моцная снегавая завея, завіруха.

пу́рпур, -у, м.

1. Цёмна- або яркачырвоны колер (першапачаткова каштоўнае фарбавальнае рэчыва).

2. Дарагое адзенне з чырвонай тканіны як знак раскошы і велічы (уст.).

3. перан. Чырвань, палымяны колер.

П. зары. П. сцягоў.

|| прым. пурпу́рны, -ая, -ае і пурпуро́вы, -ая, -ае.

пурпурна-... і пурпурова-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) пурпурны, пурпуровы, з пурпурным адценнем, напр.: пурпурна-малінавы, пурпурна-ружовы, пурпурова-фіялетавы, пурпурна-чырвоны;

2) пурпурны, пурпуровы ў спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: пурпурна-сіні, пурпурова-чорны.

пуры́зм, -у, м. (кніжн.).

Строгія, непрымірымыя адносіны да запазычанняў; імкненне захаваць што-н. (напр., мову) у нязменным выглядзе, у поўнай чысціні, без усялякіх новаўвядзенняў.

|| прым. пуры́сцкі, -ая, -ае і пурысты́чны, -ая, -ае.

пуры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Прыхільнік пурызму.

|| ж. пуры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. пуры́сцкі, -ая, -ае.