Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пу́та, -а, М пу́це, мн. -ы, пут, н.

1. Вяроўка, якой перавязваюць пярэднія ногі каню ў час пасьбы.

2. мн. Вяроўкі, рамяні і пад., якімі звязваюць рукі і ногі для пазбаўлення свабоды рухаў (уст.).

3. мн., перан. Тое, што пазбаўляе волі, прыгнятае.

Путы рабства.

пу́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак., каго.

Звязваць путам ногі коням.

П. каня.

|| зак. спу́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. пу́танне, -я, н.

путч, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Спроба дзяржаўнага перавароту, а таксама арганізаваны групай змоўшчыкаў сам пераварот.

|| прым. путчы́сцкі, -ая, -ае.

путчы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік путчу.

|| прым. путчы́сцкі, -ая, -ае.