пу́за, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).
Тое, што і жывот.
П. разгадаваў (пра тоўстага чалавека). Ад пуза (есці, наесціся: колькі хочаш, да адвалу).
пузано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.
Рыба сямейства селядцовых.
пуза́ты, -ая, -ае (разм.).
1. 3 вялікім жыватом.
П. мужчына.
2. перан. Нізкі і шырокі, з пукатымі бакамі.
П. чыгун. П. самавар.
|| наз. пуза́тасць, -і, ж.
пузы́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Напоўнены паветрам празрысты шарык у вадкасці, вадкай масе.
П. у шкле (ужо застылы). Пузыры ў цесце.
2. Балючае ўздуцце скуры; пухір.
П. ад апёку.
3. Перапончаты полы орган у целе чалавека, жывёлы, які змяшчае ў сабе якую-н. вадкасць.
Мачавы п.
Жоўцевы п.
4. Гумавы мяшок, напоўнены паветрам або вадой, які ўжыв. для розных мэт (разм.).
Вучыцца плаваць з пузырамі.
|| памянш. пузыро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 і 2 знач.); прым. пузырко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
|| прым. пузы́рны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
пузыро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.
1. гл. пузыр.
2. Невялікая шкляная бутэлечка.
П. з лекамі.
пузы́рысты, -ая, -ае.
Пакрыты пузырамі, з пузырамі ў сярэдзіне.
Пузырыстае шкло.
пузы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; незак. (разм.).
1. Узнімацца, пакрывацца пузырамі.
Раствор пузырыцца.
2. Пра тканіну, адзенне: надзімацца ад ветру.
Кашуля пузырыцца.