Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пуд, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Руская мера вагі, роўная 16,38 кілаграма.

Пуд солі з’есці з кім-н. (разм.) — пражыць разам доўгі час і добра спазнаць каго-н.

|| памянш. пу́дзік, -а, мн. -і, -аў, м.

пу́дзель, -я, мн. -і, -яў, м.

Парода пакаёвых сабак з кучаравай шэрсцю.

пу́дзіла, -а, мн. -ы, -дзіл, н.

1. Чучала для адпужвання птушак у агародах, садах.

2. перан. Пра чалавека, які адпужвае сваім выглядам, а таксама пра чалавека, вычварна, безгустоўна апранутага (разм.).

3. Тое, чым (той, кім) палохаюць, прадмет боязі, страху.

пу́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак.

Пужацца, палохацца (звычайна пра жывёлу).

|| зак. спу́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца, напу́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца і успу́дзіцца (1 і 2 ас. не ўжыв.), -дзіцца.

пу́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак., каго (што).

Страшыць, пужаць (жывёлу); пужаючы, разганяць, адганяць адкуль-н.

Машыны пудзілі жывёлу.

П. варон.

|| зак. спу́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны, напу́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны і успу́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны.

пу́дла, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

Промах у стральбе, няўдалы стрэл.

Даць пудла (разм.) —

1) не пацэліць, прамахнуцца;

2) зрабіць памылку.

пудо́вік, -а, мн. -і, -аў, м.

Пудовая гіра.

пудо́вы, -ая, -ае.

Вагой у адзін пуд.

пу́дра, -ы, ж.

Дробны, мяккі і пахучы парашок для касметычных мэт.

П. для твару.

Цукровая пудра — цукар у выглядзе дробнага парашку, які ўжыв. ў кулінарыі.

пу́драніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Каробачка для пудры.