Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пук, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Звязка, ахапак.

П. лёну.

2. Сцябло зялёнай цыбулі з суквеццем наверсе.

Цыбуля пайшла ў пукі.

|| памянш. пучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

пука́тасць, -і, ж.

1. гл. пукаты.

2. мн. -і, -ей. Пукатае месца.

Пукатасці паверхні.

пука́ты, -ая, -ае.

Тое, што і выпуклы.

Пукатае дно.

П. лоб.

|| наз. пука́тасць, -і, ж.