пужа́ны, -ая, -ае.
Такі, якога часта і многа пужалі.
Пужаная варона і куста баіцца (прыказка).
пужа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
Адчуваць страх, палохацца.
|| зак. спужа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і напужа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
пужа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго (што).
Наводзіць страх, палохаць.
|| зак. спужа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і напужа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.
Напужаў мех, дык і торба страшна (прыказка).
|| аднакр. пужну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́
|| наз. пужа́нне, -я, н.
пужлі́вы, -ая, -ае.
Схільны да спалоху, які ўсяго баіцца, палахлівы; які выражае спалох.
П. позірк.
Пужліва (прысл.) азірацца.
|| наз. пужлі́васць, -і, ж.