Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пух, -у, м.

1. Мяккія і тонкія валаскі пад пер’ем птушак, шэрсцю жывёл.

Гусіны п.

Казіны п.

2. Тонкія лёгкія валаскі на скуры твару, на целе.

П. на твары ў дзіцяці.

3. Тоненькія валаконцы на раслінах, пладах.

Тапаліны п.

Ні пуху ні пер’я (разм.) — пажаданне ўдачы.

У пух і прах (разм.) — зусім, канчаткова.

Разбіць у пух і прах.

|| памянш. пушо́к, -шку́, м. Над верхняй губой прабіваецца п.

|| прым. пухо́вы, -ая. -ае (да 1 знач.).

Пуховая хустка (з казінага пуху).

пуха...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да пуху (у 1 знач.), напр.: пухавязальны, пухапрадзенне.

пухаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Куртка ці паліто на пуховай падкладцы.

2. Тое, што і пярына.

пухі́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Балючае ўздутае месца на скуры.

П. ад апёку.

2. Тое, што і пузыр (у 1 знач.).

Пухіры на вадзе.

|| прым. пухі́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

пухі́рысты, -ая, -ае.

Пакрыты пухірамі, з пухірамі ўсярэдзіне, пузырысты.

|| наз. пухі́рыстасць, -і, ж.

пу́хкі, -ая, -ае.

Мяккі, пушысты.

Пухкая падушка.

|| наз. пу́хкасць, -і, ж.

пухлі́на, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Хваравітае ўздуцце тканак арганізма, ненармальнае разрастанне тканкі якога-н. органа.

Дабраякасная п.

|| прым. пухлі́нны, -ая, -ае.

пу́хлы, -ая, -ае.

Круглявы, мяккі, некалькі ўспухлы.

Пухлыя губы.

|| наз. пу́хласць, -і, ж.

пухна́ты, -ая, -ае (разм.).

1. Пушысты, мяккі.

Пухнаты коцік.

Пухнатая шапачка.

2. Поўны, пухлы.

П. тварык.

|| наз. пухна́тасць, -і, ж.

пу́хнуць, -ну, -неш, -не; пух, -хла; -ні; незак.

Станавіцца круглявым, пакрывацца пухлінай.

Ногі пухнуць.

|| зак. успу́хнуць, -ну, -неш, -не; успу́х, -хла; -ні і апу́хнуць, -ну, -неш, -не; апу́х, -хла; -ні.