Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

артылеры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Ваеннаслужачы ў артылерыі.

артыле́рыя, -і, ж.

1. Агнястрэльнае ўзбраенне (гарматы, гаўбіцы, мінамёты і пад.).

Супрацьтанкавая а.

Цяжкая а.

2. Род войск з такім узбраеннем.

Служыць у артылерыі.

3. Навука, якая вывучае тэхніку агнястрэльнай зброі (гармат, гаўбіц і пад.) і яе прымяненне.

|| прым. артылеры́йскі, -ая, -ае.

арты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто займаецца публічным выкананнем твораў мастацтва (акцёр, спявак, музыкант і пад.).

Эстрадны а.

Артысты цырка.

Оперны а.

Заслужаны а.

2. перан. Пра таго, хто валодае высокім майстэрствам у якой-н. галіне (разм.).

Гэта ж а. у сваёй справе.

|| ж. арты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 1 знач.).

|| прым. артысты́чны, -ая, -ае.

Артыстычнае фае.

артысты́зм, -у, м. (кніжн.).

Высокае майстэрства ў мастацтве, віртуознасць у рабоце.

артысты́чны, -ая, -ае.

1. гл. артыст.

2. Уласцівы артысту.

А. характар.

Артыстычныя схільнасці.

3. Вельмі ўмелы, майстэрскі.

Артыстычная работа.

Заданне выканана артыстычна (прысл.).

|| наз. артысты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

артышо́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Травяністая расліна з буйнымі фіялетавымі суквеццямі, ніжнія мясістыя часткі якіх ядомыя.

|| прым. артышо́кавы, -ая, -ае.

артэзія́нскі, -ая, -ае.

Заключаны ў глыбокіх ваданосных слаях пад натуральным ціскам; глыбінны.

А. калодзеж.

Артэзіянскія воды.

артэ́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. Крывяносны сасуд, які нясе кроў ад сэрца ва ўсе часткі цела.

2. перан. Шлях зносін (высок.).

Водныя артэрыі.

|| прым. артэрыя́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

А. ціск.

артэрыясклеро́з, -у, м.

Хранічнае захворванне артэрый.