Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

арыенці́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прадмет, на які арыентуюцца.

Выбраць правільны а.

|| прым. арыенці́рны, -ая, -ае.

арыенціро́вачны, -ая, -ае.

1. Які служыць для арыенціроўкі.

А. палёт.

2. Прыблізны, папярэдні.

А. тэрмін.

арыёза, нескл., н.

Невялікая лірычная арыя, якая чаргуецца з рэчытатывам.

|| прым. арыёзны, -ая, -ае.

ары́к, -а, мн. -і, -аў, м.

У Сярэдняй Азіі: арашальны канал, канава.

|| прым. ары́чны, -ая, -ае.

арыстакра́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая належыць да арыстакратыі (у 1 знач.).

|| ж. арыстакра́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. арыстакра́цкі, -ая, -ае (разм.).

арыстакраты́зм, -у, м.

Манера паводзін, знешняя вытанчанасць, характэрныя арыстакратам.

|| прым. арыстакраты́чны, -ая, -ае.

А. выгляд.

Арыстакратычныя манеры.

арыстакраты́чны, -ая, -ае.

1. гл. арыстакратыя, арыстакратызм.

2. Прасякнуты арыстакратызмам, уласцівы арыстакрату; вытанчаны.

|| наз. арыстакраты́чнасць, -і, ж.

арыстакра́тыя, -і, ж.

1. Прывілеяванае саслоўе, вышэйшы радавіты слой грамадства, радавая знаць.

2. перан. Прывілеяваная частка грамадства або сацыяльнай групы.

Фінансавая а.

|| прым. арыстакраты́чны, -ая, -ае.

арытмі́я, -і, ж. (спец.).

Парушэнне сардэчнага рытму, перабоі.

|| прым. арытмі́чны, -ая, -ае.

арыфме́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Раздзел матэматыкі, які вывучае прасцейшыя ўласцівасці лікаў, выражаных лічбамі, дзеянні, што робяцца з імі.

2. перан. Тое, што і падлік (у 2 знач.; разм.).

Такая атрымліваецца а.

|| прым. арыфметы́чны, -ая, -ае.