арце́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Адна з форм вытворчага аб’яднання грамадзян для вядзення калектыўнай гаспадаркі на аснове абагульнення сродкаў вытворчасці.
Рыбалавецкая а.
Сельскагаспадарчая а.
2. Аб’яднанне асоб некаторых прафесій для сумеснай работы з удзелам у агульных даходах і агульнай адказнасцю.
А. грузчыкаў.
|| прым. арце́льны, -ая, -ае.
Арцельная гаспадарка.
арце́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).
Член арцелі (у 2 знач.)
|| ж. арце́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. арце́льшчыцкі, -ая, -ае.
аршы́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Старая мера даўжыні, роўная 71,12 см, якой карысталіся ў Беларусі, Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы.
2. Лінейка, планка такой даўжыні для мерання.
◊
Мераць на свой аршын — меркаваць пра што-н. са свайго пункту погляду, аднабакова (разм.).
Нібы (быццам) аршын праглынуў — пра чалавека, які стаіць або сядзіць ненатуральна прама (разм.).
Аршын з шапкаю — пра малога, невысокага чалавека (разм.).
|| прым. аршы́нны, -ая, -ае.
Пісаць аршыннымі літарамі (надта вялікімі; жарт.).
арыгіна́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Тое, што з’яўляецца прадметам узнаўлення, капіравання, аўтэнтык.
Зверыць з арыгіналам.
Чытаць у арыгінале.
А. артыкула (рукапіс, з якога робіцца набор).
2. Непадобны да іншых, своеасаблівы чалавек, дзівак (разм.).
Ён вялікі а.
|| ж. арыгіна́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак (да 2 знач.).
арыгіна́льнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
Трымаць сябе арыгіналам (у 2 знач.), старацца быць непадобным да іншых.
|| зак. зарыгіна́льнічаць, -аю, -аеш, -ае.
арыгіна́льны, -ая, -ае.
1. Не запазычаны, не перакладны, аўтэнтычны.
А. рукапіс.
2. Створаны ў выніку самастойнай творчасці.
Арыгінальнае рашэнне задачы.
3. Своеасаблівы, непадобны да іншых, дзіўны.
Арыгінальныя паводзіны.
Арыгінальна (прысл.) апранацца.
|| наз. арыгіна́льнасць, -і, ж.
арыентава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; незак.
1. Вызначаць сваё месцазнаходжанне або кірунак руху.
А. ў вялікім лесе.
А. ў новых абставінах (перан.).
2. на каго-што. Вызначаць, браць кірунак на каго-, што-н.
А. на маяк.
А. на шырокага чытача (перан.).
3. перан. Разбірацца ў чым-н.
|| зак. зарыентава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся.
|| наз. арыенціро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і арыентава́нне, -я, н.
арыентава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е, -ту́й; -тава́ны; незак.
1. каго-што. Даваць магчымасць каму-, чаму-н. вызначыць сваё месцазнаходжанне на мясцовасці або кірунак руху.
А. касмічны апарат у палёце.
2. каго-што, на што і ў чым. Накіроўваць на дасягненне якой-н. мэты, дапамагаць каму-н. разабрацца ў чым-н. (кніжн.).
А. даследчыкаў на выкарыстанне новых дакументаў.
|| зак. зарыентава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.
|| наз. арыенціро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і арыентава́нне, -я, н.
арыента́льны, -ая, -ае (кніжн.).
Усходні, уласцівы краінам Усходу.
А. стыль.
арыента́цыя, -і, ж.
1. Уменне вызначыць сваё месцазнаходжанне.
А. на мясцовасці.
2. Дасведчанасць у чым-н. (кніжн.).
А. ў новай літаратуры.
А. ў пытаннях палітыкі.
3. на каго-што і якая. Накіраванасць дзейнасці ў інтарэсах каго-, чаго-н. (кніжн.).
А. на перадавую моладзь.