Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кашало́т

(фр. cachalot, ад парт. cachalote)

буйное марское млекакормячае атрада кітоў.

кашамі́р

гл. кашмір.

кашані́ль

(фр. cochenille, ад ісп. cochinilla)

агульная назва некалькіх відаў насякомых падатрада какцыдаў, з якіх здабываюць чырвоную фарбу кармін.

каша́ра

(рум. caşara)

загон, агароджанае месца на полі, дзе летам трымаюць авечак, кароў.

кашма́

(цюрк. košma)

посцілка з лямцу, зробленага з авечай воўны (пераважна ў качавых народаў).

кашма́р

(фр. cauchemar)

1) цяжкі, жудасны сон;

2) перан. што-н. жахлівае, цяжкае, агіднае.

кашмі́р, кашамі́р

(фр. cachemire, ад Cachemire = назва штата ў Індыі)

лёгкая ваўняная, напаўваўняная або баваўняная тканіна.

кашнэ́

(фр. cache-nez, ад cacher = хаваць + nez = нос)

шыйная хустка або шалік.

кашпо́

(фр. cache-pot, ад cacher = хаваць + pot = гаршчок)

дэкаратыўная ваза, звычайна керамічная, у якую ставяць кветкавы гаршчок.

каштава́ць

(польск. kosztować, ад с.-в.-ням. kosten)

l) мець тую або іншую грашовую вартасць, цану; абыходзіцца ў якую-н. суму;

2) перан. патрабаваць вялікіх намаганняў;

3) спрабаваць на смак;

4) перан. зведваць, зазнаваць (напр. к. гора).