Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кабы́з, ко́быз

(казах. kobyz)

казахскі двухструнны смычковы музычны інструмент.

каі́тус ко́ітус

(лац. coitus)

палавы акт.

ко́бальт

(с.-лац. cobaltum, ад ням. Kobold = дамавік, гном)

1) серабрыста-белы метал з чырванаватым адлівам, цвярдзейшы за жалеза;

2) цёмна-сіняя фарба, у склад якой уваходзіць кобальт.

ко́бза

(укр. кобза, ад тур. kopuz = аднаструнная гітара)

старадаўні ўкраінскі струнна-шчыпковы музычны інструмент.

ко́бра

(парт. cobra)

ядавітая змяя сям. аспідаў, якая ў раздражнёным стане расшырае шыю ў выглядзе дыска; пашырана ў Афрыцы і Азіі.

ко́быз

гл. кабыз.

ко́гія

(н.-лац. kogia)

млекакормячае падатрада зубастых кітоў, пашыранае ў цёплых і ўмерана цёплых водах Сусветнага акіяна.

код

(фр. code, ад лац. codex = спіс)

сістэма ўмоўных абазначэнняў або сігналаў для перадачы, апрацоўкі або захавання якой-н. інфармацыі (напр. тэлеграфны к.).

ко́да

(іт. coda = хвост)

1) дадатковая заключная частка музычнага твора;

2) звышсхемныя дадатковыя словы або радкі ў цвёрдых формах верша (санеце, актаве і інш.).

ко́дэкс

(лац. codex = кніга)

1) звод законаў якой-н. галіны права (напр. крымінальны к., грамадзянскі к.);

2) перан. сукупнасць правіл паводзін, поглядаў (напр. маральны к.).