Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кі́барг

[ад кіб(ернетыка) + арг(анізм)]

прыстасаванне, у якім у пэўнай меры здзейснены сімбіёз фізічных і інтэлектуальных здольнасцей чалавека і тэхнічных сродкаў аўтаматыкі.

кіберне́тыка

(гр. kybernetike = майстэрства кіраваць)

навука аб агульных заканамернасцях працэсаў атрымання, зберажэння, перадачы і пераўтварэння інфармацыі ў машынах, жывых арганізмах і грамадстве.

кібі́тка

(рус. кибитка, ад тат. kibit = лаўка, магазін)

1) крытая павозка;

2) лёгкае пераноснае жыллё ў качавых народаў.

кі́вер

(рус. кивер, з усх. моў)

высокі галаўны ўбор, які насілі ў еўрапейскіх арміях у 18—19 ст.

кі́ві

(палінез. kivi)

птушка групы бескілявых з кароткімі моцнымі нагамі, доўгай гібкай дзюбай і неразвітымі крыламі; пашырана ў Новай Зеландыі; жыве ў густых зарасніках.

ківо́рый

(гр. kiborion)

даразахавальніца, пазней алтарны балдахін, які падтрымліваецца калонамі, у хрысціянскіх храмах.

ківо́т

(гр. kibotos)

зашклёная створкавая рама або шафка для абразоў.

кіднэ́пінг

(англ. kidnapping, ад kidnap = красці)

выкраданне людзей (часцей дзяцей), каб атрымаць выкуп.

кіёск

(фр. kiosque, ад перс. kuszk = павільён)

невялікі лёгкі будынак для дробнага гандлю (напр. газетны к.).

кізельгу́р

(ням. Kieselgur)

інфузорная зямля, рыхлая, лёгкая і порыстая горная парода, якая выкарыстоўваецца ў шкляной, керамічнай і іншых галінах прамысловасці.