Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

на́ас

(гр. naos)

галоўнае памяшканне антычнага храма, дзе знаходзілася скульптура бажаства.

наасфе́ра

(ад гр. noos = розум + сфера)

абалонка Зямлі, у якой выяўляецца ўплыў чалавека на структуру і хімічны склад біясферы.

наба́т

(цюрк. naubāt, ад ар. nauba)

1) сігнал трывогі, які падаецца пры дапамозе звана;

2) вялікі вайсковы барабан у старажытнай Русі.

набілітэ́т

(лац. nobilitas, -atis = знаць)

кіруючыя вярхі рабаўладальніцкага класа ў Стараж. Рыме.

на́бла

(гр. nabla = арфа)

перавернутая літара грэчаскага алфавіта дэльта (Д), якая выкарыстоўваецца ў якасці друкарскага элемента пры наборы матэматычных формул.

набо́б

(англ. nabob < інд. navāb, ад ар. nūvvāb)

1) тытул правіцеляў індыйскіх правінцый у 17—19 ст.;

2) перан. еўрапеец, які разбагацеў у Індыі ў 18 ст.;

3) перан. вельмі багаты чалавек, які жыве ў раскошы.

навакаі́н

[ад лац. novus = новы + (ка)каін]

лекавы прэпарат, які ўжываецца для мясцовага абязбольвання, пры спазмах сасудаў і іншых захворваннях.

навакаінамі́д

(ад навакаін + амід)

лячэбны сродак, які па хімічнай структуры блізкі да навакаіну.

нава́рх

(гр. nauvarchos)

камандуючы флотам у Стараж. Грэцыі.

нава́тар

(лац. novator = абнавіцель, вынаходца)

той, хто выкарыстоўвае новыя, прагрэсіўныя метады і прыёмы ў сваёй дзейнасці.