Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

юа́нь

(кіт. juan = акруглы)

грашовая адзінка Кітая, роўная 100 фыням.

юбе́я

(н.-лац. jubaea)

дрэва сям. пальмавых з ядомымі пладамі, з соку якіх вырабляецца віно; расце на ўзбярэжжы Чылі; слановая пальма.

юбіле́й

[п.-лац. iubilaeus (annus) = юбілейны год, ад ст.-яўр. jōbēl = баран]

гадавіна якой-н. падзеі, дзейнасці якой-н. асобы, існавання ўстановы, горада, а таксама святкаванне гэтай гадавіны.

ювелі́р

(ням. Juwelier, ад ст.-ням. jubelierer)

1) майстар, які вырабляе рэчы з дарагіх металаў і каштоўных камянёў;

2) гандляр каштоўнымі рэчамі, упрыгожаннямі.

ювелі́т

(ад гал. juweel)

пластмаса, якая выкарыстоўваецца для прыгатавання вырабаў, што імітуюць рог, чарапаху, янтар.

ювена́ліі

(лац. Juvenalia)

святкаванне ў гонар багіні маладосці ў Стараж. Рыме.

ювенало́гія

(ад лац. iuvenis = малады + -логія)

навука, якая вывучае рэзервы чалавечага арганізма і шляхі захавання прымет маладосці на працягу шматгадовага жыцця.

ювена́льны

(лац. iuvenalis = юны)

непалаваспелы (параўн. пубертатны).

ювені́льнасць

(лац. iuvenilis = юны)

узроставы стан раслін у перыяд ад з’яўлення парастка да пачатку цвіцення.

ювені́льны

(лац. iuvenilis = юны);

ю-ыя фазы — непалаваспелыя (лічынкавыя і німфальныя) фазы развіцця жывёл.