Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка-

(лац. co(n) = з, разам)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «з, разам».

Ка́аба

(ар. ka’bah, ад ka’b = куб)

мячэць у Мецы, пабудаваная ў форме куба, у сцяну якой умураваны «чорны камень», што нібыта ўпаў з неба; служыць месцам паломніцтва мусульман.

каагулапа́тыя

(ад лац. coagulum = згусанне + -патыя)

хваравіты стан, які выклікаецца парушэннямі згусання крыві.

каагуля́нт

(лац. coagulans, -ntis)

1) хімічнае рэчыва, якое выклікае каагуляцыю; 2) лекавае рэчыва, якое садзейнічае згусанню крыві (параўн. антыкаагулянт).

каагуля́т

(лац. coagulatus = зацвярдзелы, згушчаны)

асадак, які ўтвараецца ў калоідным растворы пры каагуляцыі.

каагуля́тар

(лац. coagulator)

апарат для выдзялення каагуляту ў калоідных растворах.

каагуля́цыя

(лац. coagulatio = згортванне, згушчэнне)

згусанне, асяданне часцінак рэчыва ў калоідным растворы.

каадапта́цыя

(ад ка- + адаптацыя)

узаемнае марфалагічнае і функцыянальнае прыстасаванне органаў, якое выпрацавалася ў працэсе эвалюцыі арганізмаў.

кааксія́льны

(ад ка- + лац. axis = вось)

сувосевы;

к. кабель — двухправодны кабель, у якога адзін провад ідзе строга па восі кабелю, а другі аплятае ізаляцыю цэнтральнага правадніка.

каа́ла

(аўстрал. koala)

сумчаты мядзведзь, які водзіцца ў эўкаліптавых лясах Усх. Аўстраліі.