Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кайф, кейф

(ар. käyf)

1) стан ап’янення;

2) эфект задавальнення ад розных пачуццёвых уражанняў; прыемная бяздзейнасць і адпачынак.

кеб

(англ. cab)

аднаконны экіпаж у Англіі.

ке́гель

(ням. Kegel)

памер друкарскай літары (у вышыню), вызначаны ў друкарскіх пунктах.

кегельба́н

(ням. Kegelbahn)

1) памост для пастаноўкі кегляў і катання шароў;

2) памяшканне для гульні ў кеглі.

ке́глі

(ням. Kegel)

1) гульня, якая заключаецца ў збіванні шаром драўляных або пластмасавых слупкоў (кегляў), расстаўленых на спецыяльным памосце;

2) драўляныя або пластмасавыя слупкі для гэтай гульні.

кедр

(гр. kedros)

вечназялёнае хвойнае дрэва сям. сасновых, пашыранае ў Міжземнамор’і, гарах Малой Азіі, Гімалаях; культывуецца як дэкаратыўнае.

ке́ды

(рус. кеды, ад англ. Kads = уласнае імя)

лёгкі спартыўны абутак з прарызіненай тканіны на мяккіх рабрыстых гумавых падэшвах.

кейнсія́нства

[ад англ. J. Keynes = прозвішча англ. эканаміста (1883—1946)]

эканамічная тэорыя, якая абгрунтоўвае неабходнасць актыўнага ўмяшальніцтва ўмяшання дзяржавы ў гаспадарчую дзейнасць для забеспячэння бесперапыннага працэсу грамадскай вытворчасці.

ке́йпер

(ням. Keuper)

тоўшча страката-каляровых кантынентальных і лагунных адкладанняў верхняга трыясу на тэрыторыі Цэнтр. Еўропы.

кейф

гл. кайф.