Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ёг

(санскр. yōga = засяроджанне, сузіранне)

паслядоўнік ёгі

ёга

(санскр. yōga = засяроджанне, сузіранне)

вучэнне аб метадах і прыёмах кіравання псіхікай і псіхафізіялогіяй чалавека як аснова старажытнаіндыйскіх рэлігійна-філасофскіх сістэм; сцвярджае, што шляхам дыхальных, фізічных і маральных трэніровак можна выйсці з-пад улады пачуццяў і законаў прыроды.

ёгатэрапі́я

(ад ёга + тэрапія)

лячэнне хвароб і папярэджванне іх метадамі ёгі.

ёд

(н.-лац. iodium, ад гр. iodes = іржавы)

1) хімічны элемент з групы галагенаў, рэчыва ў выглядзе цёмна-шэрых крышталёў, якое здабываецца галоўным чынам з марскіх водарасцяў; выкарыстоўваецца ў медыцыне, фатаграфіі, тэхніцы;

2) спіртавы раствор гэтага рэчыва, прызначаны для медыцынскіх мэт.

ёдаме́трыя ёдаметры́я

(ад ёд + -метрыя)

метад колькаснага аналізу, што грунтуецца на рэакцыях акіслення, асноўным рэагентам якіх з’яўляецца ёд.

ёдафо́рм

(фр. iodoforme)

лячэбны прэпарат, арганічнае злучэнне ёду ў выглядзе крышталічнага жоўтага парашку; выкарыстоўваецца як антысептычны сродак.

ёдль

(ням. Jodel)

жанр народных песень у альпійскіх горцаў.

ёды́ды

(ад ёд)

злучэнні ёду з іншымі элементамі; выкарыстоўваюцца ў медыцыне, фатаграфіі і інш.

ёменры

(англ. yeomanry)

1) лейб-гвардыя англійскага караля;

2) даўнейшая англійская добраахвотная тэрытарыяльная конніца, што складалася з дваран і землеўласнікаў.

ёмены

(англ. yeomen)

заможнае і сярэдняе сялянства ў Англіі 14—18 ст, залежнае ад буйных землеўласнікаў, пазней — арандатары, дробныя землеўласнікі.