Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чаба́н

(кр.-тат. ćoban, ад перс. śuban)

пастух авечых атар.

чабурэ́к

(цюрк. ćeburek)

страва народаў Усходу ў выглядзе піражка з тонка раскачанага прэснага цеста, начыненага баранінай.

чадра́

(тур. čadyr, ад перс. čadar)

лёгкае пакрывала ў жанчын-мусульманак, у якое яны пры выхадзе з дому захутваюцца з галавы да ног, пакідаючы толькі шчыліну для вачэй.

чай

(цюрк. čaj, ад кіт. čhā)

1) высушаныя і асобым спосабам апрацаваныя лісты вечназялёнага чайнага дрэва, на якіх настойваюць духмяны напітак;

2) гарачы напітак, настоены на лісці гэтай расліны;

3) працэс піцця такога напітку.

чайнво́рд

(ад англ. chain = ланцуг + word = слова)

задача-галаваломка на адгадванне слоў, размешчаных у клетачках такім чынам, што апошняя літара папярэдняга слова з’яўляецца першай літарай наступнага.

чайхана́

(перс. ćaj-chane, ад кіт. ćhâ = чай + перс. chane = памяшканне)

чайная ў краінах Сярэд. Азіі і ў Іране.

чако́на

(ісп. chacona)

1) народны іспанскі танец, вядомы з 16 ст., які суправаджаецца спевамі і гукамі кастаньетаў;

2) музычны твор у рытме гэтага танца.

чалма́

(цюрк. calma)

мужчынскі галаўны ўбор у мусульман у выглядзе доўгага кавалка тканіны, абкручанага некалькі разоў вакол галавы.

чамада́н

(перс. jāmadan)

дарожная скрынка са скуры, дэрмаціну, фібры ці кардону з вечкам і ручкай для рэчаў, багажу пасажыра.

чамбу́р

(цюрк. ćumbur)

повад аброці.