Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вага́

(польск. waga, ад ст.-в.-ням. wâga)

1) цяжар якога-н. цела, які вызначаецца ўзважваннем;

удзельная в. — адносіны вагі цела пры тэмпературы 0 °С да вагі роўнага аб’ёму вады пры тэмпературы 4 °С;

2) важкасць якога-н. прадмета;

3) сістэма мер для вызначэння цяжару;

4) прылада для ўзважвання;

5) перан. значэнне, сіла, уплыў.

вагане́тка

(фр. wagonnet)

невялікі вагон для перавозкі грузаў па вузкакалейных або падвесных дарогах.

вага́нты

(лац. vagans, -ntis = які блукае)

вандроўныя акцёры (студэнты, беглыя манахі) у сярэдневяковай Зах. Еўропе, якія былі аўтарамі і выканаўцамі вершаў, песень, прадстаўленняў пераважна сатырычнага характару.

вагезі́т

(ад фр. Vosges = назва гор у Францыі)

магматычная жыльная горная парода, вапнякова-шчолачны гранітоідны лампрафір.

вагі́на

(лац. vagina = похва)

трубкападобнае звужэнне жаночых палавых пратокаў, якое заканчваецца вульвай або похвай.

вагіні́зм

(ад вагіна)

сутаргавае скарачэнне мышцаў похвы і тазавага дна, спазма мышцаў сцёгнаў, што перашкаджаюць правядзенню палавога акта; разнавіднасць сексуальнай дысфункцыі.

вагіні́т

(ад вагіна)

запаленне сценак похвы ў жанчын, якое выклікаецца мікробамі або хімічнымі ці механічнымі раздражняльнікамі.

ваго́н

(фр. wagon, ад англ. waggon = павозка)

транспартны сродак (самаходны або несамаходны) для перавозкі пасажыраў і грузаў па рэйкавых дарогах.

вагра́нка

(рус. вагранка, ад ням. Wagrain = назва мясцовасці ў Аўстрыі)

печ шахтавага тыпу для плаўлення чыгуну і каляровых металаў.

вад

(англ. wad)

мінерал групы псіламелану, сумесь зямлістых і сажыстых агрэгатаў аксідаў і гідраксідаў марганцу чорнага або цёмна-карычневага колеру; руда марганцу, кобальту і нікелю.