Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ве́бер

[ням. W. Weber = прозвішча ням. фізіка (1804—1891)]

адзінка магнітнага патоку ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ).

веберме́тр

(ад вебер + -метпр)

прыбор для вымярэння магнітнага патоку.

вегетарыя́нец

(ням. Vegetarianer, ад с.-лац. vegetanus = раслінны)

чалавек, які спажывае толькі раслінную і малочную ежу.

вегетарыя́нства

(англ. vegetarian, ад с.-лац. vegetarius = раслінны)

сістэма харчавання, якая выключае прадукты жывёльнага паходжання.

вегетаты́ўны

(с.-лац. vegetativus)

які служыць для жыўлення і росту жывёльных і раслінных арганізмаў;

в-ая нервовая сістэма — частка нервовай сістэмы, якая рэгулюе абмен рэчываў у арганізме;

в-ае размнажэнне — непалавое размнажэнне, пры якім новы арганізм утвараецца з часткі мацярынскага.

вегетацы́йны

(ад вегетпацыя)

які мае адносіны да вегетацыі;

в. перыяд — перыяд росту і развіцця расліны.

вегета́цыя

(лац. vegetatio = жыўленне)

рост і жыццядзейнасць расліны.

веда́нта

(санскр. vādānta = канец, завяршэнне Ведаў)

1) рэлігійна-філасофскае вучэнне ў Індыі, якое прапаведуе яднанне чалавечай душы з бажаством;

2) старажытнаіндыйскія філасофска-містычныя трактаты, якія змяшчаліся ў канцы Ведаў.

ве́джвуд

[англ. D. Wedgwood = прозвішча англ. кераміка (1730—1795)]

разнавіднасць англійскага фарфору з белымі рэльефнымі фігурамі на каляровым фоне.

ве́ды

(санскр. vāda = веданне)

старажытныя помнікі індыйскай літаратуры, якія змяшчаюць рэлігійныя гімны, абрадавыя прадпісанні, заклінанні і міфы.