Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вейге́ла

(н.-лац. veigela)

кустовая расліна сям. бружмелевых з простым лісцем і буйнымі кветкамі розных колераў без паху, пашыраная ва Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

вейлане́лы

(н.-лац. veilonellaceae)

сямейства бактэрый; паразітуюць у ротавай поласці, страўнікава-кішачным тракце і дыхальных шляхах жывёл і чалавека.

ве́йсія

(н.-лац. weisia)

лістасцябловы мох сям. трыхастомавых, які трапляецца на аголеных глебах, уздоўж дарог, па адхонах, канавах.

вейсмані́зм

[ад ням. А. Weismann = прозвішча ням. біёлага (1834—1914)]

канцэпцыя спадчыннасці і эвалюцыі жывой прыроды, заснаваная на гіпотэзах, якія прадугадалі сучасныя ўяўленні аб дыскрэтнасці генаў, іх лакалізацыі ў храмасомах і ролі ў антагенезе.