Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вуале́тка

(фр. voilette)

невялікая вуаль.

вуалі́раваць

(фр. voiler)

наўмысна рабіць што-н. не зусім ясным, выразным.

вуа́ль

(фр. voile)

1) тонкая празрыстая сетка на жаночым капелюшы, якая часам апускаецца на твар;

2) лёгкая празрыстая тканіна;

3) пацямненне на негатыве, якое зніжае кантрастнасць фотаздымка.

ву́дленд

(англ. woodland = лясная мясцовасць)

назва апошняга з трох археалагічна выяўленых перыядаў гісторыі насельніцтва ўсх. раёнаў Паўн. Амерыкі.

вулка́н

(лац. vulcanus = агонь, полымя, ад Vulcanus = імя бога агню ў старажытнарымскай міфалогіі)

гара з кратэрам на вяршыні, праз які час ад часу вывяргаюцца лава, гарачыя газы, попел і абломкі горных парод.

вулканаге́нны

(ад вулкан + -генны)

звязаны паходжаннем з дзейнасцю вулканаў (напр. в-ыя горныя пароды).

вулканало́гія

(ад вулкан + -логія)

раздзел геалогіі, які займаецца вывучэннем вулканічных з’яў.

вулканізава́ць

(фр. vulcaniser, ад лац. vulcanus = агонь, полымя)

рабіць вулканізацыю.

вулканіза́т

(ад лац. vulcanus = агонь, полымя)

тое, што і гума 1.

вулканіза́тар

(фр. vulcanisateur, ад лац. vulcanus = агонь, полымя)

1) апарат для вулканізацыі дробных каўчукавых прадметаў;

2) работнік, які займаецца вулканізацыяй;

3) рэчыва, якое ў злучэнні з каўчуком утварае гуму.