Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лаба́з, лаба́с

(рус. лабаз, ад комі lobos = будан)

уст. 1) памяшканне для продажу або захоўвання зерня, мукі, а таксама склад розных тавараў;

2) абарог.

лабара́нт

(лац. laborans, -ntis = які працуе)

1) навукова-тэхнічны супрацоўнік лабараторыі, даследчай установы;

2) памочнік выкладчыка на лабараторных занятках.

лабарато́рыя

(с.-лац. laboratorium)

1) спецыяльна абсталяванае памяшканне для навуковых даследаванняў, вучэбных заняткаў;

2) перан. унутраная, творчая дзейнасць каго-н., чаго-н. (напр. творчая л. пісьменніка).

лабарда́н

(гал. labberdaan)

прасоленая і правяленая траска без хрыбтовай косці.

лаба́рыя

(н.-лац. labaria)

ліставаты сумчаты лішайнік сям. лабарыевых, які трапляецца на кары дрэў.

лаба́с

гл. лабаз.

лабектамі́я

(ад гр. lobos = кавалачак + ektome = выраз)

выдаленне часткі лёгкіх пры туберкулёзе, гнойных працэсах, пухлінах і іншых захворваннях лёгкіх.

лабелі́н

(ад лабелія)

алкалоід, які змяшчаецца ў раслінах роду лабелія; выкарыстоўваецца ў медыцыне ў якасці стымулятара дыхання.

лабелі́стыка

(ад англ. label = наклейка, этыкетка)

калекцыяніраванне этыкетак, якія наклейваюцца на чамаданы ў гатэлях у час турысцкіх падарожжаў.

лабе́лія

(н.-лац. lobelia, ад фр. М. de Lobel = прозвішча нідэрл. батаніка 16—17 ст.)

травяністая расліна сям. лабеліевых з чырвонымі, блакітнымі або белымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.