Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ло́бзік

(рус. лобзик, ад ням. Laubsage)

ручны інструмент для выпілоўвання ўзораў на фанеры або мяккім метале.

ло́бі

(англ. lobby = кулуары)

1) сістэма кантор, агенцтваў буйных банкаў і манаполій пры заканадаўчых органах некаторых краін, якія ўплываюць на заканадаўцаў і дзяржаўных чыноўнікаў з мэтай прыняцця або адхілення тых ці іншых законаў у інтарэсах гэтых банкаў і манаполій;

2) агенты такіх кантор і агенцтваў.

ло́вердэк

(англ. lower deck)

ніжняя палуба на судне.

-лог, -лаг

(гр. logos = слова; вучэнне)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «той, хто займаецца навукай», «слова», «маўленне».

логанеўро́з

(ад гр. logos = слова + неўроз)

разлад моўнай функцыі чалавека, які наступае ў выніку неўратычнага стану асобы.

логапатало́гія

(ад гр. logos = слова + паталогія)

разлад маўлення.

ло́гас

(гр. logos = паняцце; думка, розум)

духоўны першапачатак, сусветны розум, абсалютная ідэя ў ідэалістычнай філасофіі.

ло́гер

(ням. Logger)

тое, што і дрыфтэр.

ло́гіка

(лац. logica, ад гр. logike)

1) навука аб законах і формах мыслення;

2) ход разважанняў (напр. л. думкі);

3) унутраная заканамернасць чаго-н. (напр. л. падзей).

-логія

(гр. logos = слова; вучэнне)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «навука», «вучэнне», «веды».