Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ло́ка

(лац. loco = на месцы)

1) умова пагаднення, згодна з якой цана тавару вызначаецца па месцы яго знаходжання (без уліку дастаўкі);

2) аперацыя з іншаземнай валютай або каштоўнымі паперамі на біржы.

ло́кан

(рус. локон, ад ням. Locke)

кучаравая або завітая пасма валасоў.

локулааскаміцэ́ты

(н.-лац. loculoascomycetidae)

падклас аскаміцэтаў, для якога характэрна фарміраванне аскаў у поласцях паміж пладовымі целамі; пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін; аскалакулярныя грыбы.

ло́кус

(лац. locus = месца)

месцазнаходжанне пэўнага гена ў храмасоме або на генетычнай карце храмасомы.