баа́
(лац. baa)
1) змяя сям. удававых, якая водзіцца ў лясах трапічнай Амерыкі;
2) жаночы шаль з футра або пёраў, напр. страусавых.
бааба́б
(афр. baobab)
гіганцкае дрэва сям. бамбаксавых, што расце ў афрыканскіх саваннах.
бабезіёзы
(ад бабезііды)
заразныя хваробы буйной рагатай жывёлы, коней, свіней, авечак і сабак, якія выклікаюцца бабезіідамі.
бабезіі́ды
(н.-лац. babesiidae)
сямейства паразітных прасцейшых атрада піраплазмідаў, кровапаразіты пераважна млекакормячых.
бабе́зія
(ад рум. V. Babes = прозвішча рум. вучонага)
прасцейшае сям. бабезіідаў, паразітуе ў крыві кароў, коней, свіней, авечак і сабак.
бабі́зм
(ад перс. Bāb = псеўданім Саід Алі Мухамеда, іранскага рэлігійнага дзеяча (1819—1850) < ар. bāb = вароты (да пазнання боскай праўды)]
грамадска-рэлігійны рух у Персіі ў 19 ст., накіраваны супраць мусульманскага фанатызму, панавання законаў, заснаваных на Каране і Шарыяце.
бабі́на
(фр. bobine)
барабан або шпуля, на якія намотваюць пражу, ніткі, канаты, дрот, стужкі і інш.
бабіру́са
(н.-лац. babyrousa babyrussa, ад малайск. babi = свіння + rusa = алень)
парнакапытная жывёла сям. свіней, якая водзіцца ў балоцістых лясах вострава Цэлебеса і некаторых суседніх астравоў.
бабі́ты
[англ. I. Babbit = прозвішча амер. вынаходцы (1799—1862)]
металічныя сплавы на свінцовай або алавянай аснове з нізкім каэфіцыентам трэння; выкарыстоўваюцца для вырабу падшыпнікаў і рухомых частак машын.
бабуві́зм
[фр. babouvisme, ад G. Babeuf = прозвішча фр. камуніста-утапіста (1760—1797)]
філасофская тэорыя утапічна-камуністычнага кірунку, распрацаваная ў канцы 18 ст. у Францыі Г. Бабёфам, паводле якой сацыяльнай роўнасці можна дасягнуць шляхам рэвалюцыйнага перавароту сіламі змоўніцкай арганізацыі.