Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бра

(фр. bras = рука)

насценны свяцільнік.

брабансо́ны

(фр. brabançonne, ад Brabant = назва мясцовасці ў Бельгіі)

парода вялікіх коней-цяжкавозаў, выведзеная ў Бельгіі.

бра́ва

(іт. bravo)

вокліч, які азначае захапленне, пахвалу, адабрэнне.

брава́да

(фр. bravade)

паказная храбрасць, дзёрзкая бязмэтная выхадка.

брава́лія

(н.-лац. browallia)

травяністая расліна сям. паслёнавых з блакітнымі або белымі кветкамі, пашыраная ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

браві́раваць

(фр. braver)

пагарджаць чым-н. дзеля паказной храбрасці, рысавацца, выхваляцца сваёй сілай, спрытам і г.д.

браві́сіма

(іт. bravissimo)

вокліч, які азначае найвышэйшую ступень захаплення, пахвалы, адабрэння.

браву́рны

(фр. bravoure = храбрасць)

шумны, бадзёры, ажыўлены (напр. б. марш).

бра́вы

(фр. brave)

мужны з выгляду, маладзецкі; удалы.

брадзо́т

(нарв. bratsot, ад brad = раптоўны + sott = хвароба)

інфекцыйная хвароба авечак, якая паражае іх унутраныя органы і прыводзіць да гібелі.