Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

беамі́цэс

(н.-лац. baeomyces)

накіпны лішайнік сям. беаміцэтавых, які расце на гліністай і тарфяной глебе, гнілой драўніне.

беатыфіка́цыя

(с.-лац. beatificatio, ад лац. beatus = блажэнны + facere = рабіць)

акт залічэння католіка ў лік блажэнных, які выконвае рымскі папа.

бегемо́т

(ням. Behemoth, ад ст.яўр. behēmōth)

буйная млекакормячая жывёла атрада парнакапытных, якая жыве ў рэках і азёрах Афрыкі.

бегетры́я

(ісп. behetna)

вольная сялянская абшчына ў сярэдневяковай Іспаніі.

бегіна́ж

(фр. béguinage)

пасёлак накшталт манастыра з келлямі для адзінокіх жанчын у Бельгіі і Нідэрландах.

бедла́м

(англ. bedlam)

1) лонданская псіхічная бальніца;

2) перан. неразбярыха, шум, вэрхал.

бе́дленд

(англ. bad lands = літар. дрэнныя землі)

рэзка расчлянёны рэльеф пустынных і паўпустынных раёнаў з заблытанай сеткай яроў і вузкіх грабянёў, што робіць яго непрыгодным для земляробства.

бедуі́ны

(ар. badauin = жыхары пустыні)

вандроўныя і паўвандроўныя арабы-жывёлаводы Аравійскага паўвострава і Паўн. Афрыкі (параўн. фелахі).

бедэ́кер

[ням. K. Baedeker = прозвішча ням. кнігавыдаўца (1801—1859)]

назва даведнікаў па розных краінах для турыстаў на нямецкай і іншых мовах, якія выдаюцца ў Германіі.

безаа́ры

(перс. bezoari)

утварэнні са шчыльна збітай шэрсці жывёл або валокнаў раслін, якія часам выяўляюць у страўніках жвачных жывёл.