маа́кія
(н.-лац. maackia)
дрэва сям. бабовых з густой раскідзістай кронай і серабрыстым лісцем, пашыранае ва Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.
маа́р
(ням. Мааг)
лейкападобная або цыліндрычная ўпадзіна на зямной паверхні, утвораная ў выніку вулканічных вывяржэнняў без вылівання магмы.
мабі́лі
[фр. (garde) mobile = рухомая гвардыя]
асобыя часці ўзброеных сіл Францыі другой пал. 19 ст., якія камплектаваліся з беспрацоўных і дэкласаваных элементаў для барацьбы супраць рэвалюцыйных выступленняў народных мас.
мабілізава́ць
(фр. mobiliser, ад лац. mobilis = рухомы)
праводзіць мабілізацыю.
мабіліза́цыя
(фр. mobilisation, ад лац. mobilis = рухомы)
1) перавод узброеных сіл дзяржавы з мірнага становішча ў поўную баявую гатоўнасць; прызыў ваеннаабавязаных запасу ў армію ў час вайны;
2) перан. прывядзенне сіл, сродкаў у актыўны стан, каб забяспечыць паспяховае выкананне якога-н. задання.
мабілі́зм
(ад лац. mobilis = рухомы)
геалагічная гіпотэза, згодна якой адбываюцца вялікія гарызантальныя перамяшчэнні мацерыковых глыб зямной кары.
мабі́льны
(фр. mobile, ад лац. mobilis = рухомы)
рухомы, здольны хутка перамяшчацца, неадкладна дзейнічаць (напр. м. атрад).
мабу́я
(н.-лац. maubia)
яшчарка сям. сцынкавых са стройным целам даўжынёй да 22 см, пашыраная ў Афрыцы, Паўд. Азіі, Паўд. і Цэнтр. Амерыцы.
мавето́н
(фр. mauvais ton)
уст. дрэнны тон, нявыхаванасць.
маг
(лац. magus, ад гр. Magos)
1) жрэц у краінах Стараж. Усходу, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае;
2) асоба, якая займаецца магіяй, чарадзействам; вяшчун, знахар;
3) перан. чалавек, у якога што-н. атрымліваецца спрытна, умела.