Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аага́мія

(ад аа- + -гамія)

тып палавога працэсу ў жывёл і многіх раслін, пры якім у апладненні ўдзельнічаюць буйная яйцаклетка і дробны сперматазоід або спермій (параўн. гетэрагамія, ізагамія).

аагене́з

(ад аа- + -генез)

біял. працэс развіцця жаночых палавых клетак у яечніку.

ааго́ніі

(ад аа- + -гонія)

жаночыя палавыя клеткі, якія ўтвараюцца з першасных палавых клетак.

ааго́ній

(ад аа- + гр. gone = нараджэнне)

жаночы палавы орган многіх водарасцяў і грыбоў, унутры якога ўтвараюцца яйцаклеткі.

аа́зіс

(лац. oasis, ад егіп. Oasia = назва старажытнаегіпецкага горада)

1) месца ў пустыні, дзе ёсць вада і расліннасць;

2) перан. тое, што з’яўляецца прыемным выключэннем на агульным шэрым фоне.

аалі́ты

(ад аа- + -літ)

мінеральныя ўтварэнні з кальцыту, даламіту, вокіслаў жалеза, марганцу ў выглядзе дробных акруглых зярнят канцэнтрычнай або радыяльна-прамяністай будовы.

аало́гія

(ад аа- + -логія)

раздзел арніталогіі, які вывучае яйцы тушак.

ааміцэ́ты

(ад аа- + -міцэты)

клас ніжэйшых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне ааспорамі і зааспорамі, пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўн. Амерыцы; сапратрофы і паразіты.

аарты́т

(ад аорта)

мед. запаленне аорты.

ааспо́ры

(ад аа- + споры)

аднаклетачныя споры, якія развіваюцца з аплодненых яйцаклетак у некаторых водарасцяў і грыбоў.