Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

яхт-клу́б

(англ. yacht-club)

спартыўная арганізацыя, якая аб’ядноўвае спартсменаў, што займаюцца водным спортам (парусным, вёсельным, маторным), а таксама будынак, дзе знаходзіцца гэта арганізацыя.

я́шма

(тур. yešim, ад ар. yasm)

горная асадачная парода чырвонага, зялёнага, шэрага, белага або чорнага колеру, якая складаецца з дробных зерняў кварцу, выкарыстоўваецца як дэкаратыўны камень і ў мастацкіх вырабах.