меа́ндр
(
1) звіліна, лука ў цячэнні ракі, характэрная для раўнінных рэк;
2) геаметрычны арнамент у выглядзе выгнутых ліній.
меа́ндр
(
1) звіліна, лука ў цячэнні ракі, характэрная для раўнінных рэк;
2) геаметрычны арнамент у выглядзе выгнутых ліній.
мега-
(
першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «буйны, вялікі», «гіганцкі».
мегава́т
(ад мега- + ват)
адзінка магутнасці электрычнага току, роўная мільёну ват.
мегаге́рц
(ад мега- + герц)
адзінка частаты ваганняў, роўная мільёну герц.
мегакало́рыя
(ад мега- + калорыя)
адзінка колькасці цяпла, роўная мільёну калорый.
мегакарыяцы́ты
(ад мега +
буйныя клеткі касцявога мозгу, якія ўтвараюць трамбацыты.
мегако́лан
(ад мега- +
паталагічнае павелічэнне таўшчыні кішкі з наступным развіццём ачаговага запалення і атрафіі слізістай абалонкі.
мегала-
(
першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «гіганцкі».
мегалабла́сты
(ад мегала- + бласты)
чырвоныя крывяныя клеткі зародкаў вышэйшых пазваночных на ранніх стадыях развіцця, буйныя, здольныя да дзялення.
мегалаза́ўр
(ад мегала- + -заўр)
буйны драпежны дыназаўр з групы карназаўраў, які жыў у мезазоі.