Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ме́са1

(фр. messe, ад лац. missa)

1) галоўнае богаслужэнне каталіцкай царквы;

2) многагалосы харавы твор рэлігійнага зместу на тэкст каталіцкага набажэнства.

ме́са2

(ісп. mesa = стол)

невялікія сталовыя ўзвышшы з абрывістымі схіламі, якія ўяўляюць сабой рэшткі вялікіх плато.

месалі́на

(лац. Messalina = імя жонкі старажытнарымскага імператара Клаўдзія, вядомай сваім уладалюбствам, вераломствам і распустай)

перан. распусная жанчына.

месідо́р

(фр. messidor, ад лац. messis = жніво + гр. doron = дар)

дзесяты месяц года (з 19—20 чэрвеня да 18—19 ліпеня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1805 гг.

месі́я

(лац. messias, ад ст.-яўр. māšiāch = памазанік)

паводле іудзейскага і хрысціянскага веравучэнняў, пасланец бога, які павінен прыйсці на зямлю, каб выратаваць род чалавечы ад зла і ўстанавіць «царства нябеснае».

месіяні́зм

(фр. messianisme, ад лац. messias < ст.-яўр. māšiāch = памазанік)

1) рэлігійнае вучэнне аб прыходзе на зямлю пасланца бога (месіі) для выратавання роду чалавечага;

2) гісторыка-філасофскае вучэнне аб збавіцельнай ролі якога-н. народа ў лёсе чалавецтва.

месмеры́зм

[ад ням. F. Mesmer = прозвішча ням. урача (1734—1815)]

уяўленне аб выпрамяненні планетамі асаблівай магнітнай сілы і аб яе лячэбным уплыве на людзей.

ме́сур

(ням. Meßuhr)

прыбор для вымярэння малых дэфармацый пры выпрабаванні матэрыялаў.