Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мена́да

(гр. mainas, -ados = літар. шалёная, раз’юшаная)

жрыца Вакха, вакханка ў Стараж. Грэцыі.

менажо́р

(фр. ménageur)

тое, што і менеджэр 2.

менані́ты

[ад гал. Menno Simons = імя нідэрл. рэлігійнага дзеяча (1496—1559)]

члены пратэстанцкай плыні ў Нідэрландах (дзе была заснавана ў 16 ст.), ЗША, Канадзе, якая прапаведуе пакорлівасць, непраціўленне злу, пацыфізм.

менарагі́я

(ад гр. men = месяц + rhegnymi = перапыняюся)

узмацненне менструальных кровацячэнняў пры захворваннях маткі.

менгі́р

(кельц. menhir, ад men = камень + hir = доўгі)

мегалітычны помнік (гл. мегаліт) у выглядзе прадаўгаватага каменя, пастаўленага вертыкальна, які ў старажытнасці меў культавае значэнне.

мендэлі́зм

[ад чэш. J. Mendel = прозвішча чэш. прыродазнаўцы (1822—1884)]

вучэнне аб заканамернасцях спадчыннасці, якое паклала пачатак генетыцы.

менега́цыя

(н.-лац. menegazzia)

ліставаты сумчаты лішайнік сям. пармеліевых, які трапляецца на ствалах і галінках розных дрэў.

ме́неджмент

(англ. management)

сукупнасць метадаў, сродкаў і формаў кіравання вытворчасцю, якія прымяняюцца з мэтай павышэння эфектыўнасці вытворчасці і павелічэння прыбытку.

ме́неджэр

(англ. manager)

1) спецыяліст па арганізацыі і кіраванню ў сферах вытворчасці, збыту і абслугоўвання, які валодае пэўнай адміністрацыйна-гаспадарчай самастойнасцю;

2) асоба, якая арганізуе публічныя выступленні артыстаў, спартсменаў.

менеджэры́зм

(англ managerism)

сучасная тэорыя кіравання ў сферах вытворчасці, збыту і абслугоўвання, заснаваная на ўліку навейшых навукова-тэхнічных дасягненняў.